BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ІІІ сустрэча альянсу парламенцкіх груп “За дэмакратычную Беларусь”

Чарговая сустрэча альянсу парламенцкіх груп “За дэмакратычную Беларусь” рыхтуецца ў Парыжы, а сёлета да працы еўрапейскіх парламентарыяў далучацца і прадстаўнікі палітычных колаў з ЗША. Паведамляе Анатоль Лябедзька, дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве і Канстытуцыйнай рэформе Офісу Святланы Ціханоўскай.

Анатоль Лябедзька

Палітычнае супрацоўніцтва, як з еўрапейскімі парламентамі, так і з амерыканскім Кангрэсам маюць сваю спецыфіку. Над гэтым працуюць прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці.

-Проста раней была адна тэчка, на якой было напісана “Еўразвяз і ЗША”, а зараз дзве і яны асобныя. Па Амерыцы гэта асобная стратэгія, асобны план дзеянняў. Па Еўропе – асобна. У Парыжы мы ладзім трэцюю сустрэчу альянсу парламенцкіх груп “За дэмакратычную Беларусь”, і ўпершыню прыязджаюць прадстаўнікі ЗША – не самі кангрэсмены, але людзі з іх камандаў на гэту сустрэчу.

Прадстаўнікі міжпарламенцкага альянсу груп «За дэмакратычную Беларусь», а гэта структура аб’ядноўвае прадстаўнікоў каля 25 парламентаў і міжнародных парламенцкіх арганізацыяў – у Парыжы сустракаюцца 6-7 кастрычніка. Гэта трэцяя такога кшталту сустрэча, ранейшыя праходзілі ў Берліне і Рыме.

Беларускае Радыё Рацыя