BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ілан Маск актываваў Starlink над Іранам

Ілан Маск паведаміў пра ўключэнне сістэмы Starlink над Іранам. Пра гэта ён напісаў у сацсетцы Х (Twitter).

Такі каментар ён пакінуў пад постам са зваротам да прадпрымальніка актываваць сістэму спадарожнікавага інтэрнэту Starlink для іранскіх грамадзянаў. Аўтар посту прапанаваў Маску такім чынам “забіць цвік у вечка труны іранскага рэжыму”. Мяркуючы па адказе, Маск зрабіў гэта яшчэ раней, неадкладна.

Цяперашнія ўлады Ірану адключылі інтэрнэт, каб актывісты і супраціўнікі рэжыму не маглі каардынаваць пратэсты ў краіне.

Беларускае Радыё Рацыя