BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Імітацыя палітычнай барацьбы – шлях да палітычнага забыцця”

29 студзеня Кааліцыя трох беларускіх палітычных партыяў “Народная грамада”, БХД і “Краіна для жыцця” агучыла мемарандум. У ім гаворыцца пра непрызнанне выбараў у Беларусі. Таксама партыі заклікалі дэмакратычныя палітычныя сілы да кансалідацыі, а ўсю беларускую супольнасць да якаснай “перазагрузкі” з улікам аналізу памылак.

А некалькі дзён таму на прасторах інтэрнэту з’явілася фэйкавая заява партыі “Народная грамада” яшчэ і пра непрызнанне Ціханоўскай.

Сітуацыю каментуе выконваючы абавязкі кіраўніка партыі “Народная грамада” Яўген Вільскі:

-Мы схадзілі ў складзе трох партый у Сейм Літвы, сустрэліся з прадстаўнікамі літоўскага ўраду, размаўлялі пра праблемы беларусаў, прэзентаваліся самі. Мы гэта зрабілі самі, ні ў кога не пыталіся дазволу, прыйшлі і правялі гэтую сустрэчу. Гэта камусьці моцна не спадабалася. Мы не паспелі выйсці з Сейму, а ўжо з’явілася такая публікацыя, што ад нашага імя мы ледзь не звяргаем Ціханоўскую.

Паводле Яўгена Вільскага, гэта правакацыя, ён лічыць, што камусьці вельмі патрэбна “стравіць” іх.

-Абрынуць на нас усю моц гневу дэмакратычных сіл, каб нас пачалі таптаць і крычаць, што мы такія раскольнікі. Зразумела, што наш рэзервовы сайт маглі ўзламаць толькі спецслужбы.  

“Дэмакратычным сілам патрэбна сесці за агульны стол, як гэта было ў Польшчы, і абмеркаваць надзённыя пытанні, бо крызіс сапраўды існуе і не трэба чакаць, каб ён узарваўся”, – кажа выконваючы абавязкі кіраўніка партыі “Народная грамада” Яўген Вільскі.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя