13 праколатых шынаў, аблітая кіслатой машына, ідэолагі на сустрэчах і моцныя маразы – у такіх умовах адбывалася перадвыбарчая кампанія Аляксандра Мілінкевіча.
Роўна 20 гадоў назад 19-га сакавіка ў Беларусі адбыліся прэзідэнскія выбары. Кінуў выклік Лукашэнку былы намеснік старшыні Гарадзенскага аблвыканкама Аляксандр Мілінкевіч, абраны адзіным кандыдатам на Кангрэсе дэмакратычных сілаў.

Негледзечы на ўсе цяжкасці, беларусы мелі рэвалюйцыйны настрой, – так падзеі 20-гадовай даўніны прыгадвае Іна Кулей – супруга Аляксандра Мілінкевіча:
– Гэты настрой быў падтрыманы падзеямі, якія перад гэтым адбыліся ў Сербіі, калі Мілошавіч быў звергнуты ў часе так называемай «бульдозернай рэвалюцыі». Потым была Грузія з яе «рэвалюцыяй руж». І ўкраінская «аранжавая рэвалюцыя» таксама была паспяховай. Таму настрой у грамадстве быў прасякнуты рэвалюцыйным духам. Але з другога боку, 2006-ы – гэта быў год вельмі моцнай эканомікі Лукашэнкі. У той час Расея падтрымлівала Беларусь. І сілавікі, і сілавыя структуры, і прадпрыемствы яшчэ абсалютна не адчувалі ніякага заняпаду.
Нягледзячы на падтрымку Расеяй беларускай экономікі, Лукашэнка не адчуваў сябе ў бяспецы. Адсюль атмасфера страху, якую нагняталі беларускія сілавікі перад выбарамі.
– Было трывожна за самога Аляксандра, таму што ў нас перад гэтым быў такі прыклад з Сямёнам Домашам, які пасля шклянкі вады на тэлебачанні патрапіў з цяжкім інфарктам у шпіталь. Было трывожна, нават не столькі за сябе ў той момант, таму што атмасфера, якая панавала навокал, падтрымка людзей, гарачыя вочы і іх вера ў перамены змяншалі страх і трывогу. А за людзей было трывожна.
Паводле афіцыйных дадзеных, Лукашэнка атрымаў каля 80 адсодкаў галасоў, а Аляксандр Мілінкевіч – усяго 6. Сілавікі запужвалі правакацыямі і тэрактамі, якія нібыты рыхтуе ў гэты дзень апазіцыя, аднак гэта не спрацавала. Паводле розных ацэнак, увечары 19-га сакавіка, у акцыі пратэсту на Кастрычніцкай Плошчы ў Менску ўзялі ўдзел ад 20 да 50 тысяч чалавек. Людзі былі абураныя непразрыстым падлікам галасоў і фальсіфікацыямі вынікаў выбараў.
Гэтыя падзеі ўвайшлі ў гісторыю як «Плошча-2006» — знак адвагі і імкнення беларусаў да свабодных выбараў.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






