BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сяргей Таміленка: Расейская прапаганда абапіраецца на штыкі

Украінскія медыя змагаюцца на інфармацыйным полі з расейскай прапагандай. І вялікая роля ў гэтым належыць прыфрантавой друкаванай прэсе, якая з’яўляецца часам адзіным інфармацыйным каналам для жыхароў гэтай зоны.

Сяргей Таміленка
Кіраўнік Нацыянальнага саюза журналістаў Украіны Сяргей Таміленка

Нягледзячы на тое, што Расея падчас вайны з Украінай на прапаганду выдаткоўвае вялікія грошы, кіраўнік Нацыянальнага саюза журналістаў Украіны Сяргей Таміленка не лічыць, што яна перамагае ўкраінскія медыя.

– Мы сапраўды кажам, што расейская прапаганда таксічная, і яна маштабная. Яна відавочна пайшла на спад, калі зацямніла міскі расейцаў на расейскай тэрыторыі. Але я лічу, што яна б перамагла, калі б украінцы паверылі ў гэтую прапаганду, спажывалі яе і шукалі. На самой справе яна проста абапіраецца на расейскія штыкі, а не на жаданне ўкраінцаў ці людзей дэмакратычнага свету спажываць гэтую інфармацыйную хлусню, якую яна генеруе.

Вікторыя Рошчына. Фота: investigator.org.ua
Вікторыя Рошчына. Фота: investigator.org.ua

Часам змаганне на інфармацыйным полі з расейскай прапагандай каштуе некаторым украінскім журналістам жыцця. Усім вядомы кейс Вікторыі Рошчынай, якая загінула ў расейскім палоне.

Паводле Сяргея Таміленкі, яны падтрымалі ініцыятыву па наданні ёй звання “Героя Украіны”.

– Прэзідэнтам прынята рашэнне пра ўручэнне ёй пасмяротна іншай прэстыжнай аўтарытэтнай узнагароды  – Ордэна Свабоды. Адначасова бацькі настойваюць на прызнанні яе подзвігу. Мы падтрымліваем яе родных і грамадства наконт таго, што павінна годна быць ушанаваная памяць Вікторыі Рошчынай, але тым не менш і Ордэн Свабоды – гэта высокая дзяржаўная ўзнагарода.

Нагадаем, украінская журналістка Вікторыя Рошчына летам 2023 года адправілася на акупаваныя Расеяй тэрыторыі, каб асвятляць сітуацыю. Пасля трапіла ў расейскі палон і была там закатаваная. Цела журналісткі без часткі ўнутраных органаў вярнулі ва Украіну ў лютым 2025 года.

Цалкам матэрыял:

Сяргей Таміленка паказвае прыфрантавую прэсу
Сяргей Таміленка паказвае прыфрантавую прэсу

Беларускае Радыё Рацыя