Стала вядома, хто ўзначаліў ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў, якія працуюць на патэнцыйных кандыдатаў на прэзідэнцкую пасаду ў Беларусі. Ініцыятыўнай групай Ганны Канапацкай кіруе яе сястра Дар’я Трухановіч, вынікае са зьвестак ЦВК.
Групу старшыні Лібэральна-дэмакратычнай партыі, Алега Гайдукевіча ўзначальвае старшыня Менскай арганізацыі ЛДПБ Алег Часалаў; кіраўніка праўладнай Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасьці Аляксандра Хіжняка — экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў Жана Стаціўка.
На чале ініцыятыўнай групы Вольгі Чамаданавай — актывістка праўладнага Беларускага саюзу жанчын Вольга Даргель; Сяргея Бобрыкава — прадстаўнік гэтай арганізацыі Аляксандар Маршчанок, Сяргея Сыранкова — ягоны аднапартыец Дзмітры Мірашнічэнка.
Пра тое, што групу па вылучэньні Аляксандра Лукашэнкі ўзначаліў кіраўнік праўладнай Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юры Сянько, паведамлялася 26 кастрычніка.