BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ініцыявана кампанія «Мой прэзідэнт сядзіць у турме»

Кааліцыя палітычных партыяў «Народная Грамада», «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» і аргкамітэт стварэння партыі «Краіна для жыцця» выступілі з сумесным зваротам, у якім абвясцілі пра запуск альтэрнатыўнай кампаніі аб’яўленым у Беларусі прэзідэнцкім выбарам. Кампанію назвалі «Мой прэзідэнт сядзіць у турме».

«Заяўленыя на выбары кандыдаты Канапацкая, Гайдукевіч і Лукашэнка могуць гэта рабіць з адной простай прычыны. Сапраўдныя кандыдаты ў прэзідэнты пасаджаныя імі за краты.

Беларусаў, «якія знаходзяцца ў бяспецы» (гаворка пра беларусаў замежжа), заклікаюць ладзіць розныя акцыі ў падтрымку зняволеных беларускіх палітыкаў, грамадскіх лідараў і актывістаў, якія, на іх думку, годныя стаць кандыдатамі на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі.