BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Іран атакаваў ваенную базу Францыі

Вайна на Блізкім Усходзе. Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) Ірана заявіў пра нанясенне камбінаваных удараў па ваенных аб’ектах на тэрыторыі Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Галоўнай цэллю стала французская ваенна-марская база ў Абу-Дабі.

Інцыдэнт выклікаў паніку сярод еўрапейскіх турыстаў: адзін са снарадаў разарваўся ў вадзе ў непасрэднай блізкасці ад пасажырскага лайнера.

Тым часам, стала вядома пра гібель былога прэзідэнта Ірана Махмуда Ахмадзінежада. Ён загінуў у выніку ўдару Ізраіля і ЗША па тэгеранскім раёне Нармак. Разам з экс-прэзідэнтам загінулі і яго ахоўнікі. Раней Іран афіцыйна пацвердзіў гібель Вярхоўнага лідара краіны аяталы Алі Хаменеі і абвясціў 40-дзённую жалобу (і 7 дзён афіцыйных выхадных) і паабяцаў адказ ЗША і Ізраілю.

Беларускае Радыё Рацыя