BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Іран можа атакаваць Ізраіль ужо ў найбліжэйшыя 48 гадзін

ЦРУ паінфармавала Ізраіль, што на працягу найбліжэйшых сутак на краіну можа напасці Іран.  Па даных амерыканскіх спецслужбаў, Іран можа атакаваць Ізраіль ужо ў найбліжэйшыя 48 гадзін.

Фота: Mehr News Agency/Majid Asgaripour

Знішчэнне іранскага консульства ў Сірыі, у выніку якога загінулі дзясяткі высокапастаўленых іранскіх чыноўнікаў, сярод якіх – Махамад Рэзы Захедзі, рызыкуе перарасці ў вялікую вайну ў рэгіёне.

Паведамляецца, што Іран плануе камбінаваную атаку з «дажджом» беспілотнікаў і ракет са сваіх баз па стратэгічных месцах у Ізраілі. Тым часам, Армія абароны Ізраілю пачала заклік рэзервістаў.  У першую чаргу заклікалі аператараў ізраільскай зенітна-ракетнай сістэмы «Жалезны купал». Узброеныя сілы краіны прыведзены ў поўную баявую гатовасць.