
Іран не прызнае перадачу сваіх ракет Расеі і заяўляе, што гатовы да перамоў з Захадам. У суботу 14 жніўня міністр замежных спраў Ірана Абас Аракчы заявіў, што Тэгеран адкрыты для дыпламатыі для вырашэння спрэчак, але не «пагроз і ціску», паведамілі дзяржаўныя СМІ Ірана, пасля таго, як ЗША і тры еўрапейскія краіны заявілі пра санкцыі супраць авіяцыйнага сектара гэтай краіны, піша «Голас Амерыкі». Каментары Абаса Аракчы прагучалі на наступны дзень пасля таго, як галоўны дыпламат Еўрапейскага звязу заявіў, што ЕЗ разглядае новыя санкцыі, накіраваныя супраць авіяцыйнага сектара Ірана, у адказ на паведамленні аб тым, што Тэгеран перадаў Расеі балістычныя ракеты для яе вайны супраць Украіны. Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен таксама пацвердзіў перадачу іранскіх ракет Расеі.
Іран інтэнсіўна развівае адносіны з уладамі Расеі і Беларусі. 13 верасня прадстаўнік кіраўніцтва Ірану быў у Менску.
Беларускае Радыё Рацыя






