Іранскія дзяржаўныя СМІ пацвердзілі смерць вярхоўнага лідара краіны аяталы Алі Хасейні Хаменеі. Пра гэта паведамляе CNN са спасылкай на афіцыйныя крыніцы.

Паводле дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі IRNA, «вярхоўны лідар Ірана прыняў пакутніцкую смерць». Інфармацыйнае агенцтва Fars News Agency паведамляе, што Хаменеі быў забіты «ў сваім кабінеце ў рэзідэнцыі лідара» падчас выканання службовых абавязкаў раніцай у суботу. Раней пра яго гібель заяўлялі прадстаўнікі ЗША і Ізраіля, сцвярджаючы, што ён загінуў у выніку сумесных удараў.
Таксама іранскія медыя пацвердзілі гібель шэрагу высокапастаўленых вайскоўцаў. Паводле IRNA, загінулі адмірал Алі Шамхані — ключавы дарадца Хаменеі і сакратар Савета абароны Ірана, а таксама генерал-маёр Махамад Пакпур, галоўнакамандуючы элітнага Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі.
У адказ на гібель лідара Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі паабяцаў «самую жорсткую наступальную аперацыю ў гісторыі» супраць амерыканскіх і ізраільскіх баз. У заяве адзначаецца, што «самыя маштабныя наступальныя аперацыі ў гісторыі Узброеных сіл Ісламскай Рэспублікі Іран пачнуцца ў бліжэйшы час у напрамку акупаваных тэрыторый і баз амерыканскіх тэрарыстаў».






