Пасля ліквідацыі Алі Хаменеі Іран прызначыў аятолу Алірэза Арафі часовым выконваючым абавязкі Вярхоўнага лідара краіны, паведамляе Times of Israel.

Арафі стаў чальцом часовай рады, адказнай за выкананне абавязкаў Вярхоўнага лідара ў пераходны перыяд. «Рада па вызначэнні мэтазгоднасці абрала аятолу Алірэза Арафі чальцом часовай кіраўнічай рады», — адзначыў прэс-сакратар рады Мохсен Дэхнаві.
Часовая рада, у склад якой таксама ўвойдуць прэзідэнт і кіраўнік судовай улады, будзе кіраваць краінай да таго часу, пакуль Асамблея экспертаў Ірана «як мага хутчэй не абярэ пастаяннага лідара».
Арафі — іранскі шыіцкі духоўны дзеяч. Да Ісламскай рэвалюцыі быў прапаведнікам і пісьменнікам. З 2009 па 2018 год узначальваў інстытут «Алмосафа» — рэлігійны адукацыйны цэнтр, які займаўся распаўсюджваннем ідэалогіі Ісламскай Рэспублікі. Ён сцвярджае, што за 8 гадоў працы ў інстытуце ўдалося звярнуць у шыізм 50 мільёнаў чалавек.
Арафі рашуча выступае супраць атэізму і хрысціянства (асабліва хатніх цэркваў у Іране), якія лічыць формамі ідалапаклонства.






