BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Іран схаваў галоўную ядзерную базу ў гары, толькі ЗША могуць яе знішчыць, – NYT

Найбольш умацаваны ядзерны аб’ект Ірана — Фардо — быў пабудаваны глыбока ў гары, каб абараніць яго ад нападу. Толькі амерыканскія вайскоўцы маюць бомбу, здольную яго знішчыць, піша The New York Times.

Google Earth

Крэпасць ядзернай праграмы Ірана

Фардо — надзвычай умацаваны падземны ядзерны аб’ект Ірана, збудаваны ўнутры гары дзеля абароны ад авіяўдараў. Ён адыгрывае ключавую ролю ва ўзагачэнні ўрану, які, паводле дадзеных МАГАТЭ, у 2023 годзе дасягнуў роўню 83,7% — амаль парогу ядзернай зброі.

Толькі ЗША валодаюць авіяцыйнай бомбай, здольнай паразіць Фардо — гэта 13 000-кілаграмовая GBU-57 (MOP). Яе можа несці толькі стратэгічны нябачны бамбардзіроўшчык B-2. Ізраіль не мае падобнай зброі і не атрымаў дазволу ад ЗША на яе набыццё.

«Мы не пастаўлялі гэтыя бомбы Ізраілю, бо не хацелі, каб яны імі карысталіся», — сказаў генерал Джозэф Вотэл, былы кіраўнік Цэнтральнага камандавання Узброеных сіл ЗША (CENTCOM).

Падыход Ізраіля: удары вакол Фардо

Ваенныя чыноўнікі мяркуюць, што Ізраіль можа пашкодзіць дапаможныя аб’екты вакол Фардо — электрастанцыі, інфраструктуру, уваходы ў комплекс. Таксама абмяркоўваецца магчымасць выкарыстання спецназу для закладкі выбухоўкі ўнутры.

unian.net