BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ірэна Лясота заклікала выратаваць беларускага палітвязня, набеліста Алеся Бяляцкага

Удзельніца польскіх антыкамуністычных пратэстаў 1968 году Ірэна Лясота заклікала выратаваць беларускага палітвязня, набеліста Алеся Бяляцкага. Яна звярнула ўвагу на тое, што за незлічонымі публікацыямі пра смерць расейскага апазіцыянера Навальнага згубілася тэма Беларусі, дзе на душу насельніцтва палітзняволеных нашмат больш за Расею, а за кратамі па сфабрыкаваным артыкуле — Нобелеўскі лаўрэат.

Цытата са словаў Лясоты: «Лаўрэат Нобэлеўскай прэміі міру амаль тры гады знаходзіцца ў адзіночнай камеры ў беларускім НэаГУЛАГу, без магчымасці кантактаў з сям’ёй, адвакатамі ці нават святаром. Мы чуем усё больш і больш трывожных вестак пра яго здароўе. Калі Пуцін і Лукашэнка захочуць нанесці моцны ўдар па спадзяваннях беларусаў на любую, нават абмежаваную, дэмакратызацыю — заб’юць Алеся. І такім чынам яны пакажуць Захаду, у тым ліку Польшчы, што яны могуць рабіць усё што заўгодна, бо санкцыі яшчэ занадта слабыя, каб прымусіць іх да чаго-небудзь. Давайце ратаваць Алеся, пакуль гэта яшчэ не позна!».

Па стане на 24 лютага ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1419 чалавек, рэальная колькасць нашмат большая.