
3-4 жніўня ў Вільні адбудзецца канферэнцыя “Новая Беларусь”. Вялікую частку ўдзельнікаў складаюць “Народныя амбасады” беларусаў з усяго свету. Кажа мадэратар панэлі “Ад салідарнасці да дзеяння”, прадстаўніца “Народнай амбасады” беларусаў у Шатляндыі Ірына МакЛейн:
– У першы дзень будзем прадстаўляць сваю міжнародную эстафету “Галасы праз межы”. Адна з нашых каардынатарак “Народнай амбасады” у Славенніі Аляксандра Мамаева, будзе адной са спікерак у панэлі №2 “Больш Еўропы для беларусаў” у 2025 годзе. Я асобна буду мадэраваць панэль №7 “Ад салідарнасці да дзеяння”. Я з’яўляюся каардынатаркай па пытаннях аховы здароўя і сацыяльнай абароны ў Нацыянальнай службе аховы здароўя Шатляндыі. Будзе прысутнічаць адзін з маіх калег Зміцер Васерман – гэта “Народная амбасада Швецыі”.
Акрамя асобнай панэлі і майстар-класаў на Канферэнцыі, 5-га жніўня ў Вільні пройдзе нефармальная сустрэча “Сняданак з Народнымі амбасадамі”. Адрас: Ukmergės g. 219, канферэнц-зала на другім паверсе. Пачатак а 10-й. Уваход вольны.
Праграма Канферэнцыі “Новая Беларусь” тут:
Канферэнцыя “Новая Беларусь” – Святлана Ціханоўская (tsikhanouskaya.org)
Беларускае Радыё Рацыя





