У сваіх рэзанансных заявах адносна Беларусі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў Аляксандра Лукашэнку вызваліць на волю 1300 палітычных зняволеных.

Пра магчымыя наступствы такога кроку для Беларусі распавяла былая палітвязень Ірына Шчасная:
– Гаворка, на маю думку, не ідзе пра гарантаванне або ажыццяўленне вызвалення вось гэтых 1300 чалавек. А пра тое, што такое пытанне агучвалася падчас размовы. Я думаю, што гэта, канешне, прыблізная лічба. Магчыма адміністрацыя прэзідэнта Трампа валодае менавіта такой лічбай. Але палітвязняў, канешне, значна больш.
Па словах Ірыны, галоўнае, каб пачалося вырашэнне гуманітарнага крызісу, у якім знаходзіцца Беларусь.
– Падыход павінен быць комплексным. На вызваленні гэтых 1300 чалавек усё не павінна скончыцца. Павінны спыніцца рэпрэсіі. Павінны мець магчымасць вярнуцца дамоў тыя людзі, якія зараз з’яўляюцца закладнікамі ў гэтай сітуацыі. Бо калі вызваліць 1300 чалавек і нахапаць 2500, то гэтым гуманітарны крызіс не скончыцца.
Ірына Шчасная вітае «заяву Трампа па вызваленні людзей, гэта – самае галоўнае», але не толькі вызваленне людзей мусіць адбыцца ў Беларусі – патрэбныя канструктыўныя змены ў краіне.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






