BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Іспанія прызнае беларускія пашпарты нават пасля заканчэння тэрміну

Іспанія афіцыйна абвясціла, што пратэрмінаваныя пашпарты грамадзян Беларусі будуць прызнавацца сапраўднымі нават пасля заканчэння тэрміну дзеяння.

Гэта стала вынікам працэсу перамоў, які вёў Офіс Святланы Ціханоўскай з іспанскімі ўладамі, і быў фіналізаваны ў студзені 2026 года.

Прававы дарадца Офіса Святланы Ціханоўскай Леанід Марозаў адзначае, што такое рашэнне мае вялікае значэнне для беларускіх грамадзян за мяжой:

– Вельмі добрая навіна. З большага гэтая праца была на дыпламатычным узроўні. А Іспанія – гэта не працэс аднаго дня. Дзесьці паўгода таму мы вырашылі, што з гэтым трэба штосьці рабіць – і вось такі паспяховы вынік. Такіх краін яшчэ некалькі засталося. Але калі б на еўрапейскім узроўні мог быць прызнаны пашпарт новай Беларусі, тады б мы закрылі шмат якія праблемы для беларусаў.

Па словах Марозава, рашэнне Іспаніі адпавядае практыцы шэрагу іншых краін ЕЗ, якія ўжо прызнаюць пратэрмінаваныя беларускія пашпарты ў адміністрацыйных працэдурах, у тым ліку Аўстрыя, Кіпр, Літва, Францыя, Швецыя і Эстонія. З такім прызнаннем працэсы рэгістрацыі пражывання, падачы на від на жыхарства і іншыя адміністрацыйныя працэдуры для грамадзян Беларусі становяцца прасцейшымі і бяспечнымі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Офіса.