Адна прычына – паслабленне сакцыяў супраць Аляксандра Лукашэнкі, які неўзабаве можа выйсці з міжнароднай ізаляцыі. Другая прычына – гэта змена кіраўніка Офіса Прэзідэнта. Так сустрэчу Уладзіміра Зяленскага і Святланы Ціханоўскай і ў цэлым наладжванне стасункаў Украіны з беларускай дэмакратычнай супольнасцю ў эміграцыі пракаментаваў украінскі аналітык цэнтру “Бункер-ІНФО” Іван Жэведзь.

– Раней Зяленскі сустракаўся з Ціханоўскай у 2023 годзе, гэта была досыць прахалодная сустрэча. Раней Украіна не рабіла стаўку на Ціханоўскую, больш мы мелі зносіны з Палком Каліноўскага, не бачылі ў дэмакратычнай апазіцыі саюзнікаў. Думаю, што апошнім часам багата змянілася ў палітыцы.
Таксама вядома, што Ціханоўская прыняла запрашэнне Зяленскага ў Кіеў. На дадзены момант яе каманда занятая падрыхтоўкай візіту.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






