У Ізраілі заявілі аб пачатку перамір’я ў сектары Газа. Спыненне агню адбылося пасля таго, як ХАМАС перадаў спіс закладнікаў, якія павінныя быць вызваленыя сёння, 19 студзеня, піша The Time of Israel.

Фота: ЦАХАЛ
Ізраіль паведаміў, што перамір’е пачало дзейнічаць у 11.15 па мясцовым часе.
Паводле інфармацыі журналістаў, першы этап спынення агню павінен быў пачацца сёння ў 08.30, аднак быў адкладзены з-за таго, што ХАМАС спазніўся з перадачай спісу трох жанчын-заложніц, якіх павінны вызваліць днём 19 студзеня.
Таксама ў выданні дадалі, што на працягу двух апошніх гадзін войска абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) працягвала наносіць удары па аб’ектах ХАМАС у сектары Газа.