Ізраільская авіякампанія «Аркія» адкрыла продаж квіткоў на прамыя рэйсы ў Менск, якія былі перапыненыя з вясны 2022 года. Рэйсы будуць ажыццяўляцца двойчы на тыдзень: па панядзелках і пятніцах, пачынаючы з 2 лютага 2026 года. Квіткі ўжо даступныя на перыяд лютага–сакавіка, цана — ад 240 даляраў у адзін бок.

Беларускі актывіст з Ашкелона Барыс Балтэ падкрэслівае, што аднаўленне рэйсаў — гэта не проста авіяцыйнае рашэнне:
– Гэта хутчэй за ўсё стасуецца менавіта з тым, што адбылося вызваленне палітвязняў згодна дыпламатыі Трампа ў адносінах да рэжыму. Такім чынам, зараз, дзякуючы гэтаму, вольны свет можа глядзець, што калі прэзідэнт ЗША распачаў размовы з рэжымам, значыць і нам можна пачаць зноў нейкія адносіны, у тым ліку і прамы пралёт.
Паводле Балтэ, новаадкрытае прамое злучэнне паміж Ізраілем і Менскам могуць стаць сігналам для міжнароднай супольнасці, што Беларусь адкрытая для дыялогу і гатова да стрыманага кроку ў бок вызвалення астатніх палітзняволеных.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






