BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ізраіль адзначае 77-ы год на фоне пажараў і памяці пра Равенсбрук

1 траўня Ізраіль святкуе 77-ю гадавіну сваёй незалежнасці. Цырымонія, якая сёлета праходзіла ў запісе з-за моцнага ветру і шырокамаштабных пажараў, была азмрочана не толькі надвор’ем, але і працяглым болем за закладнікаў, што застаюцца ў палоне.

Пра беларускі след незалежнасці Ізраіля кажа актывіст з Ашкелону Барыс Балтэ:

– Дэкларацыяй незалежнасці, якую зачытаў першы прэм’ер-міністр дзяржавы Ізраіль Давід Бен-Гурыён, абвяшчалася, што ствараецца незалежная габрэйская нацыянальная і галоўнае дэмакратычная дзяржава – дзяржава Ізраіль. З 37-мі чалавек сяброў Народнай Рады, якія падпісалі дэкларацыю незалежнасці, большасць з іх былі беларускімі габрэямі – 13 чалавек, беларускія габрэі заснавалі гэтую дзяржаву.

Сімвалічную сувязь з мінулым набывае і тое, што ў гэтыя дні ў Польшчы і Ізраілі адзначаецца 80-я гадавіна вызвалення канцэнтрацыйнага лагера Равенсбрук — жаночага пекла Трэцяга рэйха, дзе загінулі дзясяткі тысяч жанчын:

– Ідуць адзначэнні гэтых дат, вызваленне канцлагераў. Гэтыя лагеры былі ў асноўным інтэрнцыянальныя, так што там былі людзі ўсіх нацыянальнасцяў. Канешне, былі асобныя лагеры, дзе ўтрымліваліся толькі габрэі, такія як Аўшвіц і Біркенаў. Тут у нас узгадавалі ўсіх ахвяраў – з усіх канцлагераў, з усіх гета, у тым ліку і беларускіх габрэяў, якія пацярпелі.

Ужо праз некалькі дзён, 4 мая, на тэрыторыі былога лагера Равенсбрук пройдзе галоўная цырымонія памяці, а таксама Імша ў памяць пра ахвяр, арганізаваная сем’ямі былых вязняў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з адкрытых крыніц і Marcin Bielecki.