BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ХАМАС вярнуў Ізраілю цела апошняга забітага закладніка

У Ізраіль вярнулі целa апошняга ізраільскага закладніка ХАМАС – 24-гадовага Рана Гвілі, які загінуў падчас нападу радыкальнай палестынскай групоўкі на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 года.

Барыс Балтэ
Барыс Балтэ

Беларускі актывіст з Ізраіля Барыс Балтэ падкрэслівае:

– Самая папулярная газета ў краіне з надпісам “Усе дома”. 836 дзён болю, адчаю, надзеі. Гэтыя дні скончыліся, і сёння была афіцыйная заява арміі абароны Ізраіля пра тое, што ўпершыню з 2014 года ніводнага ізраільскага закладніка на тэрыторыі Сектара газа няма.

Адначасова Балтэ падкрэслівае парадаксальнасць, што ў Савет міру, створаны для далейшай стабілізацыі сітуацыі ў Газе, запрасілі Лукашэнку:

– Пра Лукашэнку можна сказаць толькі адно – давай грошы, давай мільярд на адбудову Газы. Нармальны, гэта добры падмурак для  будучай Новай вольнай Беларусі. Нам не прыйдзецца заключаць гэтую дамову асабіста, яна ўжо будзе заключана. Я мяркую, што для Беларусі якраз гэта добра, што Беларусь аказалася ў першых шэрагах тых, хто ўступае ў гэты Савет міру Трампа.

Па словах Балтэ, сімвалічна, што гэтыя падзеі адбываюцца на фоне Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту, нагадваючы пра каштоўнасць жыцця, памяці і адказнасць перад будучымі пакаленнямі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя