BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ізраіль і Хамас дамовіліся пра перамір’е

Прадстаўнікі Ізраіля і тэрарарысты ХАМАС пры садзейнічанні ЗША і Катара афіцыйна падпісалі ў Досе пагадненне аб абмене зняволеннымі і спыненні агню ў сектары Газа.

Дакумент павінен зацвердзіць кабінет бяспекі, які прэм’ер Біньямін Нетаньяху склікаў сёння, і ўрад Ізраіля. Пасяджэнне парламента можа прайсці 18 студзеня, аднак праціўнікам пагаднення, як піша Times of Israel, трэба даць суткі для таго, каб абскардзіць яго, таму верагодна, што ў сілу пагадненне ўступіць 19 студзеня.

У рамках пагаднення Ізраіль вызваліць каля 260 тэрарыстаў, асуджаных да пажыццёвага зняволення, 400 “небяспечных” тэрарыстаў, а таксама прыкладна 1000 зняволеных, затрыманых пасля 7 кастрычніка 2023 года, піша Sky News Arabia са спасылкай на крыніцы.

У сваю чаргу Хамас на першым этапе здзелкі перадасць ізраільскаму боку 33 закладнікі, большасць з іх меркавана жывыя. У асноўным гэта жанчыны, дзеці, пажылыя, хворыя і параненыя.

Паводле звестак ізраільскага ўрада, у палоне ХАМАС у сектары Газа застаюцца 98 закладнікаў, уключаючы чацвярых узятых у палон у 2014-2015 гадах.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: static.report.az