BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ізраіль і Іран на парозе вайны?

Прэзідэнт Ірана Масуд Пезэшкіян папярэдзіў Ізраіль пра «больш моцны адказ » у выпадку эскалацыі. Пры гэтым, увечары 1 кастрычніка, Іран запусціў сотні ракет у бок Ізраіля.

Да чаго рухаюцца бакі канфлікту, разважае жыхар Ашкелона, беларускі актывіст Барыс Балтэ:

-Ёсць такі жарт, што ў Ізраілі жыццё дзеліцца на чатыры часткі: вайна, выбары, страйкі і святы. Усе 76 гадоў незалежнасці Ізраіль ваюе. Сітуацыя яшчэ цяжкая тым, што ёсць закладнікі.

Асаблівасці сітуацыі дадае тое, што акурат у гэтыя дні Ізраіль сустракае свята Роша ха-Шану – яўрэйскі Новы год. Прынамсі на гэта спаслаліся некаторыя ізраільскія чыноўнікі пры тлумачэнні таго, чаму ЦАХАЛ не нанёс абяцаны ўдар па Іране ў адказ на ракетную атаку.

Цалкам гутарка ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя