BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ізраіль і Іран правялі новыя ўзаемныя атакі

Раніцай ізраільскія вайскоўцы заклікалі іранцаў, якія жывуць паблізу ядзерных рэактараў і вайсковых аб’ектаў тэрмінова эвакуявацца, а прэм’ер-міністар Біньямін Нетаньяху заявіў, што напады Ізраіля дагэтуль — нішто ў параўнанні з тым, што Іран убачыць неўзабаве.

Фота: Getty Images

Ізраіль і Іран правялі новыя ўзаемныя атакі ў ноч на 15 чэрвеня, пасля таго як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што канфлікт можна лёгка спыніць і папярэдзіў Тэгеран на выпадак нанясення ўдараў па амерыканскіх мэтах. Трамп не ўдакладніў дэталі магчымага пагаднення. 

Міністр замежных спраў Ірана Абас Аракчы заявіў, што напады Ізраіля, якія пачаліся 13 чэрвеня, былі накіраваны на сабатаж ядзерных перамоваў з ЗША, што павінны былі аднавіцца ў Амане 15 чэрвеня. Ён сказаў, што напады Ізраіля падтрымліваюць ЗША і што Іран дзейнічае толькі ў мэтах самаабароны.

У Ізраілі сярод мэтаў атакі назвалі спыненне распрацоўкі Іранам атамнай зброі і знішчэнне яго балістычных ракетных магчымасцяў. Чыноўнікі прызналі, што ракетныя ўдары наўрад ці цалкам спыняць ядзерную праграму Ірана, і выказалі надзею, што яны прывядуць да ўсёабдымнай дамовы паміж ЗША і Іранам.