BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ізраіль і Сірыя дамовіліся аб перамір’і

Сірыя і Ізраіль пагадзіліся заключыць перамірʼе, паведаміў пасол ЗША ў Турцыі Том Барак, які ўдзельнічаў ва ўрэгуляванні канфлікту.

«Прэмʼер-міністар Ізраіля Біньямін Нэтаньяху і прэзідэнт Сірыі Ахмед аш-Шараа пры падтрымцы ЗША дамовіліся аб спыненні агню, падтрыманым Турцыяй, Іарданіяй і яе суседзямі», — напісаў амерыканскі дыпламат у сацсетцы X.

Як паведамляе тэлеканал Syria TV, прэзідэнт пераходнага перыяду Сірыі Ахмед аш-Шараа абʼявіў аб неадкладным спыненні агню.

Ізраіль, са свайго боку, выказаў сурʼёзную занепакоенасць станам этнічных і рэлігійных меншасцей у Сірыі на фоне рэзкай эскалацыі гвалту ў правінцыі Эс-Сувейда. Па дадзеных Сірыйскага цэнтра маніторынгу за выкананнем правоў чалавека, за апошнія дні там загінулі больш за 900 чалавек, у тым ліку жанчын, дзяцей і медыцынскі персанал. Мясцовыя крыніцы паведамляюць таксама пра выкраданні і пазасудовыя пакаранні.