
фота ілюстрацыйнае
Ізраіль заявіў, што сёння, 23 верасня, зрабіў больш за трыста ўдараў па аб’ектах радыкальнай групоўкі «Хэзбала» на поўдні Лівану. Міністэрства аховы здароўя Лівану паведаміла, што ў выніку атак загінулі каля 100 чалавек, сотні параненыя. З паведамлення незразумела, колькі загінулых былі чальцамі «Хэзбалы», а колькі — цывільнымі жыхарамі.
У той час, калі Ізраіль наносіў удары па поўдні Лівану, на поўначы Ізраілю гучала трывога, бо з ліванскага боку паляцелі ракеты. На поўначы Ізраілю раненні ў выніку абстрэлу атрымаў адзін чалавек. Цяперашні канфлікт паміж Ізраілем і «Хэзбалой» — самы сур’ёзны з часоў другой ліванскай вайны 2006 году, адзначае агенцтва Reuters.