BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ізраіль нанёс удары па хусітах у Емене

Фота: AFP/Centre des médias Ansarullah

Ізраіль нанёс авіяўдары па еменскім порце Хадэйда, які знаходзіцца пад кантролем узброенага праіранскага руху хусітаў, на наступны дзень пасля таго, як запушчаны групоўкай дрон атакаваў Тэль-Авіў.

Ізраільскі прэм’ер назваў авіяўдары прамым адказам на гэтую атаку, піша ВВС.

У заяве Арміі абароны Ізраілю гаворыцца, што “пасля дзевяці месяцаў бесперапынных паветраных нападаў” хусітаў ізраільскія знішчальнікі F-15 нанеслі масіраваны ўдар на адлегласці больш за 1800 кіламетраў па ваенных цэлях у раёне порта Хадэйда на Чырвоным моры.

Урад у Сане, які кантралюецца хусітамі, у сваю чаргу заявіў, што Ізраіль нанёс удар па нафтасховішчах недалёка ад берага мора, а таксама па электрастанцыі. Звязаныя з хусітамі агенцтвы навінаў паведамілі, што ў выніку ўдараў тры чалавекі загінулі і больш за 80 атрымалі раненні.