BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ізраіль наносіць новы ўдар па Іране

Выбухі ад новых ізраільскіх ракетных удараў па Іране раздаліся ў Тэбрызе, Харэма-бадзе і КЕерман-шаху. Улады закрылі ўсю паветраную прастору краіны “да далейшага паведамлення”.

Фота: Getty Images

Дарадца Нетаньяху Дзмітрый Гендэльман заявіў, што ЦАХАЛ пашырае аперацыю і ўдары наносяцца “па дзясятках ключавых цэляў” – ракетныя ўстаноўкі, базы, стратэгічныя аб’екты.

У той жа час выданне Al Arabiya спасылаючыся на іранскую армію напісала, што па Ізраілю падчас будучых удараў будуць выпушчаныя каля 2000 ракет, а агенцтва Fars паведамляе, што Іран плануе нанесці ўдары па базах ЗША на Блізкім Усходзе.