BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ізраіль наносіць ракетныя ўдары па былых расейскіх базах у Сірыі

У ноч на 16 снежня ізраільская армія нанесла некалькі ўдараў па складах ракет і зброі ў сірыйскім партовым горадзе Тартус, а таксама іншых правінцыях Сірыі. Удары наносяцца такой сілы, што ў наваколлі зарэгістраваныя сейсмічныя штуршкі.

Тартус размешчаны недалёка ад мяжы Лівана і Сірыі, менавіта ў гэтым горадзе раней размяшчалася ваенна-марская база Расеі. Пра гэта паведаміла выданне The Jerusalem Post са спасылкай на арабскія СМІ.

Акрамя таго, моцныя выбухі фіксуюцца ў Латакіі, а таксама ў правінцыях Хама і Хомс. Для выкарыстання для ўдараў Ізраіль выкарыстаў баявую авіяцыю.

Пасля ўдараў было зафіксаванае слабое землетрасенне магнітудай 3, пра што паведаміла Турэцкае ўпраўленне па стыхійных бедствах і надзвычайных сітуацыях.

Ізраіль традыцыйна не каментуе свае вайсковыя аперацыі ў Сірыі, аднак, паводле звестак адкрытых крыніц, удары нацэленыя на абмежаванне вайсковай прысутнасці Ірана ў рэгіёне і прадухіленне перакідвання зброі да ліванскай «Хезбалы», піша інтэрнэт-выданне «Курсор». Раней паведамлялася, што Ізраіль перарэзаў галоўную артэрыю Хезбалы ў Сірыі. Нягледзячы на поспехі ў барацьбе з Хамасам і Хезбалай, групоўкі ўсё яшчэ ўяўляюць пагрозу Ізраілю.

Беларускае Радыё Рацыя