BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ізраіль наносіць удары па пазіцыях «Хезбалы» ў Ліване

Ізраіль наносіць удары па пазіцыях «Хезбалы» ў Ліване, у адказ на абстрэлы ракетамі, здзейсненыя гэтай арганізацыяй.  Пад удар трапляюць прыгарады Бейрута.

Армія абароны Ізраіля заклікала жыхароў ліванскіх вёсак эвакуявацца на адлегласць не менш за 1000 метраў ад дамоў. У заяве адзначаецца, што знаходжанне побач з членамі «Хезбалы» ці яе аб’ектамі можа быць небяспечным для жыцця.

Ізраіль абвясціў пра  мабілізацыю  100 тысячы рэзервістаў. Гэтая лічба дапаўняе  50 тысяч рэзервістаў, якія ўжо знаходзяцца на службе. Адначасова прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў, што ўдары па Іране ў бліжэйшыя дні будуць толькі ўзмацняцца.

* * *

Ліванская праіранская групоўка «Хезбала» прадпрымала ракетныя і беспілотныя атакі па Ізраілі, у тым ліку па вайсковай інфраструктуры на поўначы дзяржавы (уключаючы раён Хайфы). Яны заявілі, што гэта «адплата» за смерць айатоллы Ірана Алі Хаменэі. 

Армія абароны Ізраіля пацвердзіла запуск ракет і дронаў з Паўднёвага Лівана. У адказ Ізраіль распачаў інтэнсіўныя паветраныя ўдары па  прыгарадах Бейрута

Эскалацыя адбываецца на фоне шырокага ўзброенага супрацьстаяння паміж Ізраілем, ЗША і іранскімі сіламi, якое разгарнулася пасля забойства лідара Ірана — айаталы Алі Хаменэі. 

Актыўны ўдзел «Хезбалы» ў баявых дзеяннях лічыцца значным пашырэннем канфлікту па-за межы Ірану і Ізраіля і можа пагражаць ператварыцца ў яшчэ больш шырокую рэгіянальную вайну.