BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ізраіль пацвердзіў сваю згоду на перамір’е з Іранам

Ізраіль пацвердзіў сваю згоду на перамір’е з Іранам. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні офіса Біньяміна Нетаньяху.

Ерусалім таксама заявіў, што Ізраіль ужо дасягнуў пастаўленых задач у Іране і ліквідаваў для сябе «двайную экзістэнцыяльную пагрозу — у ядзернай сферы і ў галіне балістычных ракет».

У той жа час, у офісе прэм’ера Нетаньяху заявілі, што краіна “рашуча адкажа” на любыя парушэнні перамір’я з боку Ірана і падзякавалі Трампа за падтрымку. Улады таксама падкрэслілі, што дасягнулі сваёй мэты – нейтралізацыі ядзернай і ракетнай пагрозы.

Пра дасягненне перамір’я паміж Іранам і Ізраілем заявіў сёння ноччу Дональдам Трамп.

У сваю чаргу віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс заявіў, што пасля амерыканскіх удараў Іран больш не здольны стварыць ядзерную зброю – “крытычнае абсталяванне знішчанае”. Паводле яго, пытанне захоўвання высока-ўзбагачанага ўрану не з’яўляецца ключавым.

Аднак CNN адзначае, што адзін з трох галоўных аб’ектаў праграмы не быў атакаваны, а самыя магутныя боепрыпасы не ўжываліся.