Па выніках серады ізраільскія экстраныя службы паведамілі пра 76 пацярпелых у выніку масіраванай ракетнай атакі з боку Ірана. Напад адбыўся праз некалькі дзён пасля авіяўдару Ізраіля па аб’ектах у Ісламскай Рэспубліцы, у тым ліку па ядзернай устаноўцы ў Араку.

Распавядае беларускі актывіст з Ашкелона Барыс Балтэ:
– Вялі абстрэлы на поўдні краіны і ў цэнтры. Ёсць шмат параненых. Агулам забіта 24 чалавекі. Галоўным чынам у раёне Тэль-Авіва. У Бээр-Шэве, гэта сталіца поўдня Ізраіля, ракета ўпала на тэрыторыі бальніцы… Іран будзе адказваць. Ва ўсякім разе да канца гэтага месяца ўсё будзе працягвацца.
ЗША пакуль не ўступілі ў канфлікт на баку Ізраіля, але гэта можа змяніцца. Прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Лівіт паведаміла, што прэзідэнт Дональд Трамп вынясе рашэнне пра магчымы удзел у вайне на працягу двух тыдняў.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя