Тысячы членаў арганізацыі «Хезбала» параненыя ў выніку падрыву прылад сувязі, якія выкарыстоўваліся групоўкай. Журналісты паведамляюць, што Ізраілю ўдалося ўзламаць партатыўныя пэйджары (гэтыя прылады выкарыстоўваюць для схаванай камунікацыі) і падарваць іх.
Ізраіль пакуль інцыдэнт афіцыйна не каментаваў. Іранскія СМІ паведамляюць, што такі пэйджар быў і ў пасла Ірана ў Ліване, ён таксама ўзарваўся, амбасадар паранены. Журналіст агенцтва бачыў, як 10 баевікоў «Хезбалы» сцякалі крывёй ад ран проста на вуліцы пасля выбухаў прылад у іх руках або кішэнях. Паводле абноўленых звестак, больш ха 2800 параненых з прычыны выбухаў пэйджараў дастаўлены ў бальніцы Лівана, больш за 8 чалавек загінулі, паведамляюць ліванскія СМІ.
Беларускае Радыё Рацыя