BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ізраіль прывёў войскі ў стан падвышанай баявой гатовасці

Рашэнне прынятае на фоне асцярог, што Іран і ліванская групоўка “Хезбала” нанясуць удар па ізраільскай тэрыторыі, паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцу.

Фота: © globallookpress.com

У краіне зачыненае неба для пасажырскіх самалётаў. Ідзе праверка бамбасховішчаў, – распавяла грамадзянка Беларусі і Ізраіля Таццяна Тур:

-Зразумела, што ўсе мы спадзяёмся, што ўсё можна будзе вырашыць мірным шляхам. Але вельмі часта ў СМІ прасочваецца фраза: пытанне не ў тым, ці будзе, пытанне ў тым – калі. Мне вельмі сумна разумець тое, што хутчэй за ўсё гэта адзінае магчымае вырашэнне гэтага канфлікту. Але, хутчэй за ўсё, так, нешта будзе. Але калі, мы не ведаем.

Згодна з інфармацыяй Fox News, Іран і яго проксі структуруры могуць напасці на Іран у бліжэйшыя 24 гадзіны. Аднак ня выключана, што такія дадзеныя з’яўляюцца часткай інфармацыйнай вайны.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя