
Па-ранейшаму застаецца эвакуяваным поўнач Ізраілю. Ізраільскае войска рыхтуецца да наземнай аперацыі на ліванскай тэрыторыі, – пра сітуацыю ўнутры краіны распавёў грамадзянін Ізраілю:
– Поўнач уся эвакуяваная, больш за 100 тысяч чалавек не жыве ў сваіх дамах. Эканоміка краіны выглядае нестабільнай, з-за гэтага краіна губляе інвестыцыі. З-за вайны мы не можам праводзіць палітычныя і эканамічныя рэформы, бо ўсім не да таго. Гэта ўсё б’е па нам. У краіне растуць цэны, бо парушаныя гандлёвыя шляхі.
Бягучы ізраільска-палестынскі канфлікт працягваецца больш за год. Да яго дадаюцца канфлікты з Ліванам і Іранам.
Беларускае Радыё Рацыя






