BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ізраіль ударыў па Іране: што гэта значыць для рэгіёну і для Беларусі — тлумачыць Фрыдман

Раніцай 13 чэрвеня Ізраіль нанёс шырокамаштабныя авіяўдары па тэрыторыі Ірана. Сярод асноўных мэтаў — падземныя магутнасці ядзернага комплексу ў Натанзе. Незалежныя аналітыкі адзначаюць, што гэтая аперацыя нагадвае стратэгію «павуціны», якую выкарыстоўвае Украіна пры атаках беспілотнікаў на Расею.

Сітуацыю каментуе палітолаг і даследчык міжнародных адносінаў Аляксандр Фрыдман:

– Відавочна мы маем справу з галоўнай геапалітычнай падзеяй гэтага году, якая моцна паўплывае на ўсе тыя канфлікты і на ўсе тыя войны, якія ідуць. Што мы бачым? Атакавана дзяржава, у якой прынамсі ёсць ядзерны праект, якая над ім працуе, і пакуль не зразумела, на якім ён стане зараз.

На думку палітолага, удары па Іране маюць ускоснае значэнне і для Беларусі, асабліва ў кантэксце вайны ва Украіне і расейска-беларускага саюзнага фармату:

– Лукашэнка, канешне, чалавек палітычна вопытны. Сачыў на Сірыяй. Ён зараз бачыць, што адбываецца з Іранам. Рэальнай дапамогі з боку Расеі няма. І на фоне ўкраінскай аперацыі «Павуціна», калі ўкраінцы правялі такую аперацыю супраць ядзернай дзяржавы як Расея, то што можа адбыцца ў выпадку Беларусі.

Паводле палітолага, мажлівая параза Ірана як аб’екта цікавасці РФ можа азначаць павелічэнне рызыкі ваеннага наступу Расеі на ўсходнія межы Еўразвяза.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя