Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) заявіла аб ліквідацыі лідара ліванскай групоўкі “Хезбала” Хасана Насралы пасля ўдараў па Бейруце.

Пра гэта гаворыцца ў заяве ЦАХАЛ. Адзначаецца, што пасля атрымання дакладных разведвальных звестак, самалёты ваенна-паветраных сіл Ізраіля нанеслі мэтанакіраваны ўдар па цэнтральным штабе “Хезбалы”, які знаходзіўся пад зямлёй пад жылым домам у Бейруце.
Ліквідаваны таксама Алі Кархі, камандуючы паўднёвым фронтам «Хезбалы», ды іншыя высокапастаўленыя камандзіры арганізацыі.
Удар быў нанесены ў той час, калі вышэйшае кіраўніцтва «Хезбалы» знаходзілася ў штабе і займалася каардынацыяй тэрарыстычных дзеянняў супраць грамадзян дзяржавы Ізраіль, паведаміла прэс-служба ЦАХАЛ.
Ізраільскія вайскоўцы нагадалі, што “Хезбала” далучылася да тэрарыстычнай арганізацыі “ХАМАС” у вайне супраць Ізраіля 8 кастрычніка. З тых часоў “Хезбала” працягвае свае пастаянныя напады на грамадзян Ізраіля, “уцягваючы Ліван і ўвесь рэгіён у больш шырокую эскалацыю”.





