Газета Rzeczpospolita паведамляе, што ў 2024 годзе больш за 23 тысячы чалавек падалі заяўкі на атрыманне польскага грамадзянства, прычым звыш 8 тысяч з іх былі грамадзянамі Ізраіля.

Паводле выдання, прычынай стала адчуванне небяспекі пасля атакі ХАМАС 7 кастрычніка 2023 года, працяглай вайны і палітычнага крызісу ў Ізраілі.
Сітуацыю каментуе беларускі грамадскі актывіст, жыхар Ізраіля Барыс Балтэ:
– Не першы раз такія гісторыі. Тым больш што ўсё кладзецца на хвалю вайны. Але ў той жа час наадварот, людзі прыязджаюць, прычым вельмі шмат прыязджае, напрыклад, з Беларусі. У маім асабістым асяроддзі ніхто нікуды не з’ехаў, усе застаюцца тут і ўсе жывуць тут. Згадваецца і Халакост, і тое, што было. Калі казаць пра польскае грамадзянства, то сапраўды, калі ёсць жаданне, людзі бяруць другое грамадзянства.
Па словах Балтэ, рост зацікаўленасці ізраільцянаў у польскіх пашпартах звязаны не толькі з пачуццём небяспекі, але і з практычнымі магчымасцямі. Польскае грамадзянства адкрывае дарогу да рынку працы і бізнесу ў Еўразвязе, хоць сам пераезд у Польшчу застаецца рэдкасцю.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






