
Больш за чатыры месяцы ўжо доўжыцца ізраільска-палесцінскі канфлікт. Каля 30 ізраільскіх закладнікаў могуць ужо быць нежывымі. Ізраільцяне маюць надзею, што ўсё яшчэ атрымаецца вызваліць сотню палонных, – распавяла грамадзянка Ізраілю:
– Кажуць па-рознаму. Чаму ён зацягнуўся? Раней настолькі не заходзілі ў сектар Газа, кропкава білі па месцах адкуль яны стралялі, але туды войскі не заходзілі. Гэта вельмі хутка заканчвалася, такіх разбурэнняў там ніколі не было, яны не заходзілі ў тунэлі. Цяпер канкрэтна працуюць на знішчэнне ХАМАСу.
Ізраільска-палесцінскі канфлікт пачаўся 7-га кастрычніка з тэрарыстычнага акту, які ўчыніў ХАМАС. На дадзены момант вядзецца ваенная аперацыя ізраільскімі вайскоўцамі ў Сектары Газа.
Беларускае Радыё Рацыя