
Усе ізраільскія закладнікі будуць вызваленыя з палону ХАМАСу – толькі пры такой умове ваенная аперацыя ў сектары Газа можа спыніцца. І гэта нягледзячы на тое, што ізраільскае кіраўніцтва агучыла тэрмін завяршэння праз месяц ці два, – у гэтым перакананы грамадзянін Ізраілю Алекс Табак:
– Ужо пяты месяц ідзе вайна з Газай. Дагэтуль 134 закладнікі знаходзяцца ў Газе. У прынцыпе сітуацыя такая, што няма ніякіх зрухаў. На поўначы таксама складаная сітуацыя. Каля 80 тысяч жыхароў поўначы знаходзяцца ўнутры краіны, расселеныя па гасцініцах.
Ізраільска-палесцінскі канфлікт працягваецца больш за 5 месяцаў. Пачаўся ён з тэрарыстычнай атакі ХАМАС на ізраільскай зямлі 7-га кастрычніка і ўзяцца ў палон некалькіх соцень ізраільскіх грамадзян. Звыш 100 чалавек далей знаходзяцца ў закладніках тэрарыстычнай групоўкі.
Беларускае Радыё Рацыя






