BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ізраільскі горад Ашкелон быў абстраляны з сектара Газы

У Ашкелоне прагрымелі выбухі, выкліканыя ракетным абстрэлам з сектара Газы.

Фота: stmegi.com

У выніку адна з ракет упала на паркоўку ў цэнтры горада, пашкодзіўшы некалькі аўтамабіляў і жылы дом. Пацярпелі 29 чалавек.

Беларускі актывіст, жыхар Ашкелона Барыс Балты, які пражывае ў непасрэднай блізкасці ад месца здарэння, пракаментаваў тое, што здарылася:

– Некалькі ракет упала ў нас, былі моцныя выбухі на суседняй вуліцы. Былі параненыя людзі, сур’ёзна былі пашкоджаны машыны, якія стаялі на вуліцы, пашкоджаны таксама аб’екты мясцовай камунальнай гаспадаркі. Былі і пажарнікі і паліцыя, як заўсёды, калі трапляе ракета, калі трэба аказаць дапамогу. Канешне, ёсць страх, калі каля цябе падае ракета, але людзі ведаюць, дзе яны жывуць.

Вядома, што ў адказ на атаку ізраільскія ўзброеныя сілы (ЦАХАЛ) нанеслі ўдар па месцы запуску ракет у сектары Газы, знішчыўшы ўстаноўку, з якой быў зроблены абстрэл Ашкелона.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя