BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ізраільскія войскі аднавілі ўдары па сектары Газы

Пра узмацненне баявых дзеянняў супраць ХАМАС заяўляюць у Ізраілі. Ізраільскія войскі аднавілі ўдары па сектары Газы і павялічылі іх маштаб.

Сітуацыю пракаментавала грамадзянка Беларусі і Ізраіля Наталля Губіна:

– Ізраіль пачаў зноў бамбіць тэрарыстаў праз паветра, таму што ХАМАС адмовіўся ад другой часткі здзелкі па выдачы закладнікаў. І таму Ізраіль пачаў паветраную аперацыю, я пару хвілін таму прачытала, што і наземную аперацыю таксама пачынае.

Таксама, нягледзячы на ​​пасярэдніцтва ЗША, другі этап перамір’я паміж Ізраілем і ХАМАС так і не быў узгоднены. Такім чынам завяршыўся рэжым спынення агню.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле

Беларускае Радыё Рацыя