BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ізраільскія войскі канцэнтруюцца каля ліванскай мяжы

У Ізраілі адзначаюць ліквідацыю лідара Хізбалы Хасана Насралы. Разам з тым ізраільскія войскі канцэнтруюцца каля ліванскай мяжы і рыхтуюцца на наземнай аперацыі, – распавёў грамадзянін Ізраілю:

– Зараз усе адзначаюць, цешацца ліквідацыі Насралы. Ніхто не ведае, што будзе. Ці будзе Іран адказваць, пакуль толькі Хізбала бамбіць поўнач, але неяк незразумела. Мы пакуль у чаканні.

Удары па Лівану ізраільскае кіраўніцтва лічыць неабходнай мэтай для дасягнення ваенных мэтаў Ізраілю. Ізраільскае войска зараз знаходзіцца ў стане максімальнай баявой гатоўнасці і гатовае працягваць барацьбу з Хізбалой.

Беларускае Радыё Рацыя