Усё яшчэ працягваюцца перамовы на тэму часовага спынення агню паміж Ізраілем і ХАМАС. Па дасягненні дамоўленасцяў плануецца абмяняцца закладнікамі. Далей ідзе ваенная аперацыя ў Сектары Газа, але менш інтэнсіўная ў сувязі са святам Рамадам, – распавёў грамадзянін Ізраіля, які нарадзіўся і жыў у Беларусі спадар Зміцер:
– У нас працягваюцца баявыя дзеянні ў Сектары Газа і на поўначы краіны. Гэта асноўныя падзеі, якія адбываюцца зараз. Але ёсць змены. Вядуцца перамовы наконт закладнікаў. Яны вядуцца ўжо працяглы час. І праблема ў тым, што ў ХАМАСа ёсць патрабаванне, якое Ізраіль не можа выканаць.
Палестына-ізраільскі канфлікт працягваецца ўжо амаль што паўгода. Ён пачаўся 7 кастрычніка мінулага года з тэрарыстычнага акту, які ўчыніў ХАМАС на ізраільскай зямлі.

Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






