BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Я ганаруся беларусамі, якія змагаюцца за Украіну”

Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю чэшскаму выданню TN.cz.

“Мы не выключаем, што Пуцін паўторыць тое, што зрабіў у 2022 годзе. Але калі гэта адбудзецца, беларусы адрэагуюць, і наступствы для Пуціна з Лукашэнкам могуць быць сур’ёзнымі. Лепшае, што можа зрабіць дэмакратычны свет, – гэта працягваць падтрымліваць Украіну і Беларусь. Беларусь можа змяніць правілы гульні ў гэтым крызісе”.

Беларуская лідарка распавяла, што можа стаць штуршком для змены сітуацыі ў Беларусі, і якія намаганні прыкладаюцца для вызвалення палітычных зняволеных.

“Па нашых звестках, больш за 1500 беларусаў далучыліся да беларускіх вайсковых падраздзяленняў, якія ваююць на баку Украіны. Мы падтрымліваем кантакт з беларускімі вайсковымі добраахвотнікамі, супрацоўнічаем, імкнёмся іх падтрымліваць. Я ганаруся беларусамі, якія змагаюцца за Украіну”, – распавяла Ціханоўская.

“Пуцін і Лукашэнка зрабілі дзевяць мільёнаў беларусаў закладнікамі сваёй палітыкі. Умацаванне расійскага кантролю над Беларуссю стане пастаяннай пагрозай для еўрапейскага кантынента. Таму змены ў Беларусі – гэта пытанне не толькі дэмакратыі, але і бяспекі ўсёй Еўропы”, – адзначыла Святлана Ціханоўская.