Кластарную сістэму ўлады падтрымлівае Госць Рацыі – беларускі палітуцякач з больш чым 20-ці гадовым стажам, былы эксперт-крыміналіст Міхаіл Кучараў, які зараз жыве ў Люксембургу. На “Сходзе неабыякавых” у Вільні ён зачытаў дэкларацыю аб стварэнні Беларускай Нацыянальнай Кааліцыі.
Пра тое, што гэта за сістэма і якой бачыць будучыню Беларусі з Госцем Рацыі размаўляе наша журналістка Таццяна Смоткіна.

РР: Вы зачытвалі дэкларацыю, вось што ў гэтай дэкларацыі і чаго вы дамагаецеся? Бо крытыкі кажуць пра тое, што на гэтым сходзе сабраліся апазіцыянеры да Ціханоўскай і хочуць тут усё ўзбаламуціць, лепш было б, каб падтрымлівалі яе, кансалідаваліся і змагаліся б усе разам.
Міхаіл Кучараў: Гэта вельмі глыбокае пытанне. Бачыце, у мяне на цішотцы мой сябра з 90-х гадоў Ігра Леднік, які загінуў за кратамі. Дык вось у 2020-21 гады мы з ім “біліся галавой аб сцяну”, каб правесці праект лічбавай каріны. Гэта дало б нам тое, што ў віртуальнай прасторы людзі маглі б прагаласаваць, і прагаласаваць бяспечна. І не толькі людзі, якія знаходзяцца за мяжой, але і людзі, якія знаходзяцца на зямлі (у Беларусі). Але не ўдалося.
РР: Чаму?
Міхаіл Кучараў: Бо структуры рэальны праект змянілі на так званую Новую Беларусь Лібера.
РР: Але ж давяралі гэтай платформе людзі.
Міхаіл Кучараў: Так. Карацей, за пяць гадоў усе праекты, якія рэальна працавалі б, калі б іх падтрымала супольнасць, былі знішчаныя.
І пасля ў мяне было тры разы, калі я прымаў рашэнне, як мне працаваць у напрамку дэмакратычнай Беларусі. Першае, гэта было 26 чэрвеня 2022 года, калі адбыўся візіт Офіса Ціханоўскай у Люксембург, дзе я арганізоўваў сустрэчу дыяспары. І тое стаўленне офіса да простых беларусаў мяне вельмі ўразілі, бо трэба паважаць простых беларусаў у першую чаргу.
РР: А як яны ставіліся, чаму яны не паважалі?
Міхаіл Кучараў: У дзесяць гадзінаў вечара напярэдадні мы атрымалі звесткі, што сустрэчы не будзе, а ў дзесяць трыццаць, пасля таго, як мы абвесцілі беларусам, якія жывуць за 300 кіламетраў і якія хацелі і прыехалі на сустрэчу, што сустрэчы не будзе, праз паўгадзіны аказалася, што сустрэча будзе.
І пасля прапановы праекта лічбавай краіны, які мы з Леднікам пачалі распрацоўваць у 2015 годзе, і Леднік прыязджаў да мяне ў Люксембург на падпісанне дэкларацыі Еўразвязу пра адзіную лічбавую прастору паміж Езразвязам і краінамі Усходняга партнёрства, і калі я распавёў пра гэты праект, у дарадцы Святланы Ціханоўскай Вячоркі было першае пытанне: ой, а як гэта будзе палітычна? Далей – без каментароў.
То бок пался візіту – гэта быў першы крок да разумення, што тут штосьці адбываецца не тое, другі крок – гэта тэлефанаванне ў зуме, канцерэнцыя. На трэці дзень пасля адкрытай акупацыі Украіны, мы прымусілі з боку аб’яднаных дыяспар правесці з Ціханоўскай зум, дзе паставілі шэраг пытанняў. Там, здаецца, было 15 пунктаў, якія яна павінна была, на наш погляд, выканаць, каб пацвердзіць пазіцыю падтрымкі Украіны. Першым пунктам быў – даць клятву беларускаміу народу і шэраг пунктаў, якія мы лічылі, што яны не выконваюцца. У працэсе канферэнцыі я атрымаў адказ непасрэдна ад Святланы Ціханоўскай: ну што вам загадваць!
РР: Такім тонам звярнулася, загадным?
Міхаіл Кучараў: Так, я яе спыніў тут жа і адказаў: Святлана, ты б мне магла загадваць, калі б ты прыняла інагурацыю. Гэта быў другі крок недаверу.
І трэці, канчатковы – калі Офіс Ціханоўскай рабіў падтрыхтоўку аб’яднанага пераходнага перыяду і даваў так званую справаздачу 9 жніўня 2022 года, я задаў вельмі простае пытанне: ці вораг нам Расея?
РР: І які быў адказ?
Міхаіл Кучараў: Расея нам не вораг, нам вораг тыя, хто захапілі ўладу. Вось такі быў адказ. З гэтага моманту я пачаў актыўную ў накірунку стварэння кропкі “сіняргі” так званай, бо мы тут бачым вертыкаль №2, і я, пражыўшы 25 год у выгнанні, вельмі добра разумею, што такое дэмакратыя і што такое аўтакратыя.
Цалкам гутарка:



Беларускае Радыё Рацыя





