BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Як амерыканцы рыхтуюцца да інаўгурацыі Дональда Трампа?

ЗША
Здымак ілюстрацыйны

Да інаўгурацыі амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа застаецца фактычна тыдзень. Яна павінна прайсці 20 студзеня, – распавёў беларус, які жыве ў Злучаных Штатах Амерыкі, Юры Эпштэйн:

— Рыхтуюцца зараз да інаўгурацыі, яна адбудзецца 20 студзеня апоўдні па вашынгтонскім часе. Да таго часу Байдэн застаецца прэзідэнтам – літаральна крыху больш за тыдзень. А пасля гэтага Трамп зноў стане прэзідэнтам. Гэта другі выпадак у гісторыі ЗША, калі прэзідэнт займае пасаду праз перапынак.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Выбары прэзідэнта ў ЗША адбыліся 5 лістапада мінулага года. З вялікім адрывам перамог рэспубліканец Дональд Трамп, набраўшы 312 галасоў выбарцаў, у той час як прадстаўніца дэмакратаў Камала Харыс – толькі 226.

Беларускае Радыё Рацыя