BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Як беларусы ставяцца да Захаду і Польшчы?

Беларуская ініцыятыва Chatham House зладзіла анлайн-прэзентацыю вынікаў сацыялагічнага даследавання стаўлення жыхароў Беларусі да «калектыўнага Захаду» пад назвай «Беларускае ўспрыманне Захаду».

Асобна аўтар даследавання, дырэктар ініцыятывы Рыгор Астапеня, выдзеліў актуальнае стаўленне беларусаў да Польшчы:

Калі мы гаворым пра наяўнасць калег, сяброў, знаёмых, то бачым, што больш знаёмых у замежжы, чым у краіне. Гэта паказвае, што міжасабовыя сувязі ў беларусаў з Польшчы яны дастаткова высокія. Яны відавочна выраслі за апошні час. Беларусы маюць досыць пазітыўныя адносіны да Германіі, больш чым да ЗША, і да Польшчы. Людзі, якія лічаць, што Польшча развіваецца лепш, чым Беларусь, гэта тыя людзі, якія бывалі ў Польшчы.

Паводле Рыгора Астапені, стаўленне да закрытасці ЕЗ сярод беларусаў не аднолькавае. Чым мацнейшыя беларусы асабіста звязаны з Еўропай, тым часцей яны ўспрымаюць сцяну на мяжы з Польшчай як спосаб барацьбы з нелегальнай міграцыяй, а не як жаданне “адгарадзіцца” ад Беларусі.

Даследаванне даступнае тут:

Результаты девятнадцатой волны исследования (belaruspolls.org)

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя