Нямецкае таварыства па даследаванні Усходняй Еўропы правяла анлайн-дыскусію «Беларусь 2020 і пасля». Сустрэча сабрала даследчыкаў з Еўропы і Беларусі для абмеркавання падзей 2020 года і іх інтэрпрэтацыі праз акадэмічную прызму.

Выкладчыца Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Літве Таццяна Шчытцова адзначыла асноўную праблему беларускай супольнасці ў выгнанні:
– Галоўная праблема палягае ў тым, што як можна выбудоўваць палітычнае жыццё? Шмат беларускіх грамадзян, якія аказаліся ў эміграцыі, гатовыя да актыўнага, грамадска-палітычнага жыцця. І праблема ў тым, як выбудоўваць палітычнае жыццё і палітычнае кам’юніці, супольнасць, ва ўмовах, калі ніякага наўпроставага палітычнага ўплыву на тое, што адбываецца ў самой краіне, у нас няма.
Падчас дыскусіі «Беларусь 2020 і пасля» абмяркоўваліся ключавыя пытанні: якія пытанні застаюцца актуальнымі для даследчыкаў сёння, які эмпірычны матэрыял выкарыстоўваецца і што пакуль не трапляе пад увагу даследчыкаў.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя





